Актывiсты ўшанавалі памяць паўстанца 1863 года Ігната Будзіловіча

Кіраўнік аршанскага атраду паўстання 1863 года быў расстраляны 28 жніўня 1863 года ў Воршы.

Валанцёры кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” разам з актывістамі Таварыства Беларускай Мовы ўшанавалі памяць паўстанца 1863 года Ігната Будзіловіча ў дзень яго расстрэлу 28-га жніўня, паведамляе “Радыё Рацыя”.

Кіраўнік аршанскага атраду паўстання 1863 года Ігнат Будзіловіч (1841-1963) быў расстраляны 28 жніўня 1863 года ў Воршы на тэрыторыі Езуіцкага калегіўма, які ў той час быў ўжо ператвораны ў турэмны замак.

Кіраўнік аршанскай філіі “Вясны”, Ігар Казмерчак сказаў: “У сітуацыі са смяротным пакараннем у Беларусі нічога не змянілася з 19-га стагоддзя, калі быў расстраляны Ігнат Будзіловіч. У Беларусі дагэтуль існуе смяротнае пакаранне, у Беларусі дагэтуль расстрэльваюць людзей”.

Помнік пастаўлены насупраць месца апошняга боя паўтанцаў на месцы, дзе раней стаяла царква Святога Мікалая. Крыж зрабіў армянскі скульптар, а пастамент з камянёў зроблены вучнямі Лёзненскай школы па ініцыятыве настаўніцы Алены Грачышнікавай у 2006 годзе. Помнік паўстанцам ужо патрабуе рэканструкцыі.

Традыцыйна 28 жніўня, ў дзень расстрэлу Ігната Будзіловіча, людзі з розных гарадоў прыязжаюць у веску Пагосцішча Лёзненскага раену, дзе адбыўся апошні бой паўстанцаў атраду Ігната Будзіловіча. Сёлета да іх далучыліся і актывісты кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання”.

Сёлета на месца апошняга бою паўстанцаў прыехалі людзі з Воршы, Лёзна, Бешанковічаў і Віцебску.

“Узгадвалі паход Будзіловічцаў, – гаворыць Ігар Казмерчак, – і як быў усталяваны адзіны помнік каліноўцам ва Усходняй Віцебшчыне. Прысутныя вырашылі, што аднаго помніка мала. І дамовіліся стварыць сімвалічны помнік у весцы Літвінава Дубровенскага раёну, дзе быў штаб падрыхтоўкі паўстання ў Магілеўскай губерні”.

Часы белоруса, который был пассажиром «Титаника», продали за $57,5 тысячи

Украинская теннисистка отказалась от интервью российскому телеканалу