«Далучыць дзяцей да беларускай мовы можна толькі ўласным прыкладам»

Даша Андронава
Маладая беларуска адмовілася ад кар’еры ў дзяржаўных установах, каб працаваць з дзецьмі.

Выпускніца Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтва Даша Андронава не захацела застацца выкладаць у Alma Mater або рабіць кар’еру ў дзяржаўных установах.

Адпрацаваўшы па размеркаванні два гады, яна сышла ў прастору таго, што сапраўды любіць: дзяўчына выступае ў фаер-шоў і навучае дзяцей flow art’у – мастацтву, якое спалучае элементы харэаграфіі, акрабатыкі і працы з рэквізітам, перадае «Радыё Рацыя».

Створаная ёй у Віцебску дзіцячая студыя flow art «CoolKids» – адзіная ў Беларусі, дзе гэтыя ўменні засвойваюць выхаванцы ва ўзросце ад 3-х да 14-ці гадоў. А яшчэ яны навучаюцца ад сваёй кіраўнічкі любіць родную мову – бо заняткі Даша Андронава вядзе па-беларуску.

У адрозненне ад чыноўнікаў раённага аддзелу культуры, якія адмаўляліся разумець родную мову і прымушалі дзяўчыну складаць дакументы на расейскай, дзеці адгукаюцца на беларускую гаворку амаль адразу.

Читайте также:  В Москве обнаружили радиационный фон, как у 60 Чернобылей

Не паўстае праблем і з іхнымі бацькамі, кажа Даша Андронава:

— Часам дзеці і іх бацькі, прычым бацькі куды часцей, ставяць перад сабой нейкі блок: «Не разумею, і не хачу разумець!» Але мне не цяжка патлумачыць або перакласці, калі нехта не разумее. І бацькі пачынаюць ставіцца да гэтага адэкватна. А дзеці проста пачынаюць мяне любіць, а праз гэта – і любіць родную мову. Яны вучаць беларускія словы, у іх паляпшаюцца адзнакі па беларускай мове і літаратуры. І некаторыя нават спрабуюць перайсці на беларускую мову ў школе. Але скардзяцца, што з іх пачынаюць насміхацца, прычым не столькі аднакласнікі, колькі настаўнікі. І мне проста вусцішна слухаць пра такое!

Даша Андронава пераканана, што школа мала спрыяе таму, каб родную мову любілі. І што сучасных дзяцей можна далучыць да яе ніяк не прымусам, а толькі ўласным аўтарытэтам і прыкладам. Таму задача дарослых – стварыць умовы, каб беларуская мова ўспрымалася як звычайны, паўсядзённы сродак зносінаў, а не была падставай для абразаў і непаразуменняў.

Читайте также:  Главредом Financial Times впервые станет женщина