Літаратары вырашылі правесьці «лікбез» для Mark Formelle

Кампанія Mark Formelle выпусьціла «Літаратурную калекцыю» маек з цытатамі расейскіх аўтараў: Гогаля, Дастаеўскага, Бродзкага. Разглядалі і беларускіх аўтараў. Але цытаты расейскіх пісьменьнікаў здаліся MF «актуальнейшымі і мацнейшымі», перадае «Радыё Свабода».

Перад дызайнэрамі стаяла задача сумясьціць «шмат годных цытатаў» з модаю. Свабода папрасіла сучасных беларускіх аўтараў параіць нешта годнае кампаніі Mark Formelle.

Літаратурны крытык Ганна Кісьліцына параіла цытату Ўладзімера Караткевіча.

«Рабі нечаканае, рабі, як не бывае, рабі, як ня робіць ніхто, — і тады пераможаш» .

Паэт і перакладнік Андрэй Хадановіч параіў адразу дзесяць цытатаў:

«Я хацеў бы сустрэцца з вамі на вуліцы…» (Максім Багдановіч)

«Кепска будзе» (Францішак Багушэвіч)

«У вашым голасе квітнеюць астры» (Леанід Дранько-Майсюк)

«Я маленькая, як твае вейкі» (Вальжына Морт)

«Паскудзтва, брат, і не пытайся!» (Якуб Колас)

«Толькі не гавары маёй маме» (Адам Глобус)

«Калі мы падаем, зоркі загадваюць жаданьні» (Віталь Рыжкоў)

«Калі мы ўдваіх, нас болей, чым іх» (Віктар Жыбуль)

«На Беларусі Бог жыве» (Уладзімер Караткевіч)

«Пачынаецца ўсё зь любві» (Яўгенія Янішчыц)

Немагчыма не ўзгадаць тут і культавай цытаты самога Андрэя Хадановіча: «Беларускі мужчына — чысты аб’ект каханьня».

Паэт і дызайнэр Стась Карпаў кажа, што на цытаты можна разьбіраць усяго Лявона Вольскага.

«Вось і блытаецца ў Менску хлеб, і маца, і вялікі кастрычнік, і Радаўніца»

«Зьбірай сяброў, запальвай газ»

«Мы закрычым „На абардаж!“ — і гэты горад будзе наш»

Далей Стась Карпаў пералічыў клясыкаў першай велічыні:

«Медждупротчым» (Янка Купала)

«Позна бывае толькі ў труне» (Уладзімер Караткевіч)

«Жыў чалавек, жыве яго вантроба» (Андрэй Мрый)

«Горай ня будзе, бо лепш не было» (Уладзімер Някляеў)

«Простыя словы, простыя рэчы» (Міхал Анемпадыстаў)

  Клиент «Белгазпромбанка»: У меня дважды списали $130, у друга — $480

«Жах, жах, увесь сьвет у крыжах» (Адам Глобус)

Спыталіся мы пра добрую цытату і ў самога Адама Глобуса. Ён параіў сваю: «Свабоды баіцца раб».

Пісьменьніца Алена Брава — слупок са славутага вершу Максіма Багдановіча:

«Нашто ж на зямлі Сваркі і звадкі, боль і горыч, Калі ўсе мы разам ляцім Да зор?»

І слупок Алеся Разанава: «Людзі глядзяць у будучыню, мінулае — на людзей».

Празаік Віктар Марціновіч прапанаваў славуты Багушэвічаў заклік:

«Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб ня ўмёрлі…»

А таксама дзьве цытаты Ларысы Геніюш:

«Заўсёды патрэба для нашай старонкі адважных хлапцоў і дзяўчат»

«Іду адна, а прада мною — ноч»

Яшчэ адна цытата, прапанаваная Марціновічам, належыць Шэксьпіру, але беларусізаваў яе беларускі паэт Уладзімер Дубоўка:

«Твой вобраз, на зьдзіўленьне мастакам, У сэрцы вока мне маё стварыла»

Паэтка і перакладніца Марыя Мартысевіч першай параіла цытату Янкі Купалы:

«Што я мужык, усе тут знаюць».

А таксама

«Не люблю я места, па-расейску горад» (Францішак Багушэвіч)

«Кожны чалавек носіць сваё неба з сабой» (Уладзімер Караткевіч)

«Загрыміць наша праўда і, як маланка, пераляціць па сьвеце!» (Кастусь Каліноўскі)

Паэтка Валянціна Аксак прыгадала цытату Рыгора Барадуліна:

«Трэба дома бываць часьцей».

Паэт Анатоль Івашчанка прапанаваў дзьве цытататы Алеся Разанава:

«Усё, што кранае мяне, падобнае на мяне…»

«Калі ўсе згублены ключы, Калі ні шанцу, анічога, Усё ж ідзі, любі, крычы І пасягай на перамогу».

А таксама:

«Свабоду нельга заваяваць, яе можна толькі дачакацца» (Валянцін Акудовіч)

«Жыцьцё — гэта месца, куды мы прыходзім папіць кавы…» (Ігар Бабкоў)

Источник: charter97.org.