Мікола Дзядок: Бываюць нечаканыя прыемныя моманты

Николай Дедок
Гэта вельмі матывуе і натхняею

Беларускі актывіст анархічага руху Мікола Дзядок распавёў пра сітуацыю, у якой апынуўся падчас падарожжа.

— Ехаў ў аўтобусе на Брэст, а ззаду ад мяне сядзела дзяўчына, і ўсю дарогу, не спыняючыся, гучна размаўляла з суседкай па-беларуску. Я ажно заслухаўся. Пасля, як прыехалі, я падышоў да яе і пахваліў за мову — і было бачна, што ёй вельмі прыемна. Раю заўсёды рабіць так, калі рандомныя людзі звяртаюцца да вас па-беларуску. Гэта вельмі матывуе і натхняе, інфа сотка.