МНС Салігорскага раёна: не здымаць супрацоўнікаў на фота і відэа пры выкананні службовых абавязкаў

Па падраздзяленнях МНС Салігорскага раёна Мінскай вобласці разаслалі тэлефанаграму, як трэба ветліва прасіць грамадзян не здымаць супрацоўнікаў на фота і відэа пры выкананні службовых абавязкаў. Таму што ў мінулы раз атрымалася не зусім ветліва.

Па падраздзяленнях МНС Салігорскага раёна Мінскай вобласці разаслалі тэлефанаграму, як трэба ветліва прасіць грамадзян не здымаць супрацоўнікаў на фота і відэа пры выкананні службовых абавязкаў

– У той дзень пажарная машына зламалася наўпрост па дарозе да месца выкліку, – распавяла нам абазнаная крыніца. – І ратавальніку было вельмі сорамна ляжаць на асфальце пасярод гораду, рамантуючы яе. Таму ён папрасіў відавочцу не здымаць недастаткова ветліва.

Відэа трапіла ў сацсетку «ВКонтакте», а кіраўнікам МНС гэта не спадабалася. Адмінаў мясцовага пабліка прымусілі яго выдаліць, таму што «Хай бы ты не фатаграфаваў нах…й» гучала сапраўды неяк не вельмі.

У нас гэтае відэа было яшчэ раней – мы не сталі яго публікаваць, каб не падстаўляць простага ратавальніка. Але, паколькі ў кіраўніцтве МНС такія своеасаблівыя людзі – ужо, напэўна, можна, паведамляе Nexta.

Загрузка...