Моладзь з Расеі наведала Курапаты

Фота: RFE/RL
Актыicты прыехалі з Санкт-Пецярбургу.

Палітычныя актывісты з Расеі, якія на запрашэньне Моладзі БНФ прыехалі ў Беларусь, наведалі ўрочышча Курапаты, паведамляе «Радыё Свабода».

Маладзёны прыехалі з Санкт-Пецярбургу, большасьць з іх — сябры моладзевага дэмакратычнага руху «Вясна».