Не пакідай літаратуры нашай

Адна беларуская фірма вопраткі адзначыла сусветны дзень пісьменніка, выпусціўшы цішоткі з цытатамі з літаратурных твораў. Задума – добрая. Толькі вось чамусьці месца для беларускіх аўтараў там не знайшлося. Маўляў, патлумачыла піяр-менеджэрка фірмы, цытаты расейскіх аўтараў Дастаеўскага, Гогаля і Булгакава падаліся наймацнейшымі і найактуальнейшымі. Такое адчуванне, што веданне беларускіх літаратуры скончылася ў яе недзе на школьным узроўні. Хаця і ў межах школьных падручнікаў можна было б знайсці штосьці наймацнейшае і найактуальнейшае. А калі не ведаеш, дык можна было б спытаць. Абы было жаданне, як той казаў. Вунь Андрэй Хадановіч для Радыё Свабода адразу 10 цікавых і трапных цытат узгадаў. Сярод якіх – «Кепска будзе», «Я хацеў бы спаткацца з вамі на вуліцы», «Паскудства, брат, і не пытайся», «Толькі не гавары маёй маме» і мноства іншых.

Потым, праўда, у кампаніі, запэўнілі, што створаць і лімітаваную серыю з цытатамі беларускіх аўтараў. А гэтая нібыта больш глабальная, то бок скіраваная не толькі на беларускі рынак, але і не рынкі Расеі, Казахстана і Узбекістана, дзе таксама ёсць фірмовыя крамы. Добра. Калі з расейскім рынкам зразумела, то чаму для Казахстана і Узбекістана не ўзяць іхніх пісьменніка ці пісьменніц: для Узбекістана таго ж Худайберды Тухтабаева, а для Казахстана – Ляйлі Султанкызы. Прычым надпісы зрабіць на мове той краіны, для якой арыентуецца кампанія па вырабе вопраткі. А можа быць, яны не ў курсе, што ва ўзбекаў і казахаў ёсць свае літаратары. Хаця, калі яны сярод сваіх не змаглі знайсці годных аўтараў і цытат, то што ўжо казаць пра літаратуру Узбекістана і Кахахстана.

Юлія Сівец, «Радыё Рацыя»

Источник: charter97.org.

  "Александр Григорьевич, вам впендюрили фуфло"

В России посчитали, сколько экономика страны потеряет из-за цен на нефть

Ученые выяснили, какие черты личности делают людей более здоровыми