Саўка ды Грышка пра «Тэслу» Лукашэнкі: Хто набрахаў?

Героі Лявона Вольскага пакпілі з недарэчных выказваньняў.

Героі Лявона Вольскага цікавяцца, хто ж сказаў няпраўду — Аляксндар Лукашэнка альбо Ілан Маск — і ці сапраўды амэрыканскі бізнэсовец падараваў беларускаму кіраўніку аўтамабіль Tesla, перадае «Радыё Свабода».

Грышка:
Лукашэнка гаварыў:
Маск мне «Тэслу» падарыў.
Ага, падарыў мне «Тэслу».

Саўка:
Ілан Маск сказаў: Uh no.
Хто жа быў ізь іх вруном?
Усем стала інцярэсна.

Разам:
Хто набрахаў?
Хто хлусьнёй спаганіў рот?

Саўка:
Не прэзідзент —
Прэзідзент у нас ня ўрот.

Грышка:
Ну, хіба што раз на год.

Саўка:
Памяць, Маск, сваю ўключы!
Лукашэнку ж даў ключы.
Яму падарыў ты Тэслу!

Грышка:
Ну, а можа, ён прысьніў
Гэта ўсё, а потым СМІ
Паўсюль гэты сон разьнесьлі.