У Варшаве пад Пагоняй разьвіталіся зь гісторыкам Юрыем Туронкам

| |

Фота: svaboda.org
Яго пахаваюць на праваслаўных могілках у Варшаве.

У грэка-каталіцкай царкве Ўсьпеньня Багародзіцы ў Варшаве сёньня адбылася паніхіда па Юрыю Туронку. Адпяваў памерлага 2 студзеня гісторыка апольскі візытатар для беларускіх грэка-католікаў, архімандрыт Сяргей Гаек, перадае «Радыё Свабода».

Юры Браніслававіч Туронак нарадзіўся 26 красавіка 1929 г. у Дукштах (сёньня — Літва) у сям’і дзеяча заходнебеларускага руху. Скончыў Дукштанскую пачатковую школу (1942), вучыўся ў Віленскай гімназіі № 1. Зь перадачай Беласточчыны ПНР апынуўся ў Польшчы (1945).

Скончыў Галоўную школу плянаваньня і статыстыкі ў Варшаве (1952). Працаваў ў Польскай Замежнагандлёвай палаце, дасьледуючы каньюнктуру міжнароднага хімічнага рынку, працаваў у Эўрапейскай эканамічнай камісіі ў Жэнэве.

Гістарычнымі дасьледаваньнямі займаецца з пачатку 1960-х. Доктар гісторыі (1986).

Аўтар кніг «Беларускае школьніцтва на Беласточчыне» (1976), «Беларусь пад нямецкай акупацыяй» (шэсьць выданьняў: 1993-2007), «Беларуская кніга ў Другой Рэчы Паспалітай» (2000), «Беларуская кніга пад нямецкім кантролем» (2002), «Вацлаў Іваноўскі і адраджэньне Беларусі» (1992, 2007), «Людзі СБМ» (2006), «Мадэрная гісторыя Беларусі» (2006).

Юрыя Туронка пахаваюць на праваслаўных могілках у Варшаве.

Загрузка...
Предыдущая новость

Владимир Владимирович меняет профессию

Пьяная «снегурочка» заснула на дороге в Бобруйском районе

Следующая новость
Do NOT follow this link or you will be banned from the site!