Зміцер Паліенка: Дададзім нашым сябрям цёплых праменьчыкаў

Зміцер Паліенка
Ім зараз патрэбна нашая падтрымка.

Пра гэта ў Фэйсбуку напісаў былы палітвязень Зміцер Паліенка:

— Сумныя дні і мерапрыемствы зараз прашлі. ДЗЯДЫ, акцыя памяці каля КДБ, растрэльная паэзія ля Курапат…

Сёння 2018 год, прайшло амаль стагодзе! А у нас, у нашай краіне, нашае тэрыторыі амаль нічога не змянілася! Ты я ж самыя чэкісты (дакладней, іх нашчадкі) ходзяць вальготна па вуліцах нашых гарадоў, хапаюць людзей, зьбіваюць, затрымліваюць, саджаюць…

Я ужо на волі, побач з сябрамі і сваякамі, а вось мае сябры пакуль за вялікімі мурамі і кратамі.

Там, дзе родных бачыш толькі раз на 4 месяца, дый то! толькі калі дазволяць! там дзе цемра, холад, цэнзура, ціск, пачвары. Аднаму зь іх у гэтых умовах даведзецца сядзець яшчэ 8м гадоў — гэта Ілля Валавік. Хлопец, якому неабыякавы лёс сваёй краіны, які змагаўся з фашысцкім ды «рускасветаўскім» смеццем, які трэніраваў моладзь, дзетак — агітаваў іх да спорту, супрацьстаяў спайванню народа, які любіў футбол, і ўсёй душой заўзеў за ФК ПАРТЫЗАН — адзіны клуб ў Менску які сымпатызую антыфашыскім поглядам. У яго ёсьць маленькая дачка, зь якой ён таксама, нажаль, не заўсёды можа убычыцца (адміністрацыя калёніі робіць ўсё магчымае дзеля гэтага). Яму забараняюцьці і перешкаджаюць схадзіць ў царкву! Патрабуюць даць інфармацыю на сяброў і паплечнікаў. Робяць бесчалавечныя і мярзотныя ўчынкі — якія адпавядаюць іх працы, і іх начальнікаў. Ў падрымку Іллі зрабілі сайт.

Разам зь Іллёй сядзіць Вадзім Бойка, яны праходзяць па аднаму эпізоду. З Вадзімам я сустракаўся ў калённіі. Ён вельмі любіць чытаць беларускіх клясікаў, займаецца актыўна спортам, яго вінавацяць за бойку з ультраправымі фанатамі тарпеда менк, але на судзе тыя фанаты, якіх ён нібыта зьбіваў — казалі што нічога не маюць супраць, ніякіх скаргаў, і прасілі не караць яго строга.

Ціск зараз ідзе на Святаслава Барановіча — чалавек, які на мірнай акцыі, нават дазволеннай уладамі, абараняў маіх паплечнікаў анархістаў ад невядомых людзей ў цывільным, пасля марша 15 скавіка. Ён ударыў у твар невядомага чалавека, які быў падобны на быдла і гопніка, пасьля высветлілася, што гэта быў супрацоўнік МУС.

Зь ім я перасякаўся на Валадарцы. Ён казаў, што яго падставіў адвакат, ён прызнаў віну, толькі таму, што думаў дадуць не вялікі тэрмін. Калі яму ужо далі 3 гады, ён вельмі шкадаваў, што прызнаў віну. Барановіч, чалавек для якога гонар і годнасьць не пустыя словы. Ён вельмі любіць гурт БРУТТА. Таксама актыўна займаецца спортам, дакладна — боксам. Ні ў якіх партыях не лічыцца, кажа, нет да іх даверу. І я зь ім згодны. Але, нажаль, мае праблемы невялічкія з пісаннем і чытаннем.

Не выходзіць з ШЫЗА Міхаіл Жамчужны. Чалавек, які бароніць правы зняволенных, за што зараз і адбывае пакаранне.

Ім зараз вельмі цяжка, й холадна у маральным плане.

ЗАКЛІКАЮ ўсіх неабыякавах падпісаць хоць пару словаў падтрымкі, нагадаць хлопцам, што яны не забытыя, што пра іх памятаюць. Дададзім ім цёплых праменьчыкаў ў цемру, дзе яны зараз!

МІХАІЛ ЖАМЧУЖНЫ

213410, Магілёўская вобласць,

г.Горкі, вул. Дабралюбава 16,

ПК-9.

____________________

ІЛЛЯ ВАЛАВІК

212013, г. Магілёў, Слаўгарадская шаша, 183, ПК-15, атр.11.

Валавік Ілля Ігаравіч

____________________

ВАДЗІМ БОЙКА

ИК-17 ул. 1-я Заводская, 8,

213004, г. Шклов, Могилевская область

_____________________

СВЯТАСЛАЎ БАРАНОВІЧ

211446, Витебская обл., г. Новополоцк, ул. Техническая, д.8, ИК-1

Источник
Загрузка...

Предыдущие записи категории Политика: